Мова сайту: Беларуская Мова сайту: Польская

Аб праекце

Да гэтай пары не было на Беласточчыне асяродка, які цікава і займальна паказваў бы культурнае багацце, традыцыі і гісторыю тэрыторыі, заселенай беларускай нацыянальнай меншасцю, які адначасова прэзентаваў бы і актывізіраваў штодзённае жыццё беларусаў Польшчы, які папулярызаваў бы ідэі багацця і вялікага патэнцыялу шматкультурнасці Падляшша.

Бачачы патрэбу і шанец на рэалізацыю гэтых задач Зьвяз беларускай моладзі прыняў на сябе ініцыятыву стварэння ў Шчытах Цэнтру адукацыі і прамоцыі беларускай культуры.

У 2009 годзе мы атрымалі грант Міністра ўнутраных спраў Польшчы на набыццё забудаванай нерухомасці, а дзякуючы прыхільнасці нашай ініцыятыве з боку ўладаў гміны Ворля ды жыхароў вёскі Шчыты, мы набылі будынак былой школы. Уплыў на выбар месца для будучага Цэнтра зрабіла таксама распалажэнне. Шчыты знаходзяцца на стыку трох гмін: Ворля, Чыжы і Бельск Падляшскі, якія ў значный ступені заселены прадстаўнікамі беларускай ныцыянальнай меншасці.

Будынак, які мы здабылі пад стварэнне Цэнтру адукацыі і прамоцыі беларускай культуры патрабуе рамонту і шматлікіх прыстасаваўчых прац. У цэнтры будзе знаходзіцца канферэнцыйная і выставачная залы, пункт культурна-турыстычнай інфармацыі, бібліятэка, бюро ды начлежныя памяшканні.

Ініцыятыва ЗБМ носіць грамадскі характар і датычыць культурна-асветніцкіх дзейнасці.

Запрашаем да супрацоўніцтва. А таксама чакаем падтрымкі усіх устаноў, арганізацый і прыватных асоб, якім блізкая ідэя захавання культурнай тоеснасці Бельскай ды Гайнаўскай зямель, для якіх прапагаванне пазіцыі зразумення і адкрытасці на іншыя культуры з'яўляецца вартасцю, дастойнай іх дзеянняў і актыўнасці.

Каардынатар праекту
Ігар Лукашук